16.04.2019 / 12:55

Літва рыхтуе запрашэнне Лукашэнку на цырымонію перапахавання паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні 24

aa.com.tr

Міністр культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас паведаміў журналістам, што на ўрачыстую цырымонію перапахавання парэшткаў паўстанцаў, знойдзеных летась на гары Гедзіміна ў Вільні, будуць запрошаныя найвышэйшыя службовыя асобы Беларусі, Польшчы і Украіны, піша Радыё Свабода.

Гэта не азначае, што Аляксандр Лукашэнка прыедзе, на гэты конт міністр нічога сказаць ня змог. Запрашэнні будзе накіроўваць прэзідэнт Літвы.

«Увосень плануецца арганізаваць ўрачыстую цырымонію перапахавання, — адзначыў літоўскі міністр, — будзе прапанаваны фармат на самым высокім узроўні — з удзелам першых асобаў Беларусі, Польшчы, Украіны. Гэта было ўхвалена падчас паседжання літоўскай урадавай камісіі. Таксама вырашана, што прозвішчы ўсіх асуджаных на смерць будуць запісаныя на трох мовах — літоўскай, польскай і беларускай, каб падкрэсліць важнасць паўстання для ўсіх згаданых краін».

Дакладная дата цырымоніі пакуль не абвешчаная, усё будзе залежыць ад работ па аднаўленні капліцы на віленскіх могілках Росы. Чакаецца, што яны павінны завяршыцца да верасня.

1
Белачупакабра / Адказаць
16.04.2019 / 13:08
Не паедзе. Гэта не яго герой
1
Цетка Алена / Адказаць
16.04.2019 / 13:08
Нават ня ведаю, што павiнна адбыцца, каб Лукашэнку выманiлi у Европу - хiба межгалактычны турнiр па хакеi ? А парэшткi нейкiх там паустанцау ен бы лепш назад закапау далей ад граху ...
2
фелікс / Адказаць
16.04.2019 / 13:09
Гм )))
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру