«30% выбарцаў ва Украіне прагаласавалі за галаграму, за віртуальнага кандыдата, — заявіла на тэлеканале ICTV украінская пісьменніца Аксана Забужка. — За галаграму па імені Уладзімер Зяленскі, так, але мы не ведаем, хто такі Уладзімір Зяленскі як палітык. Уладзімір Зяленскі — гэта сума пэўных пазітыўных эмоцый, звязаных з шоў-бізнэсам, з гумарам, з усмешкаю, з рэкламаю».
Забужка лічыць такое галасаванне вынікам маніпуляцыі свядомасцю з дапамогай інтэрнэту і забаўляльнай прадукцыі.
Забужка лічыць Зяленскага тым віртуалам, які дужа ненавязліва прышчапляе мову нянавісці вуснамі свайго персанажа.
«Больш чытайце, больш камунікуйце з дзецьмі, больш глядзіце на неба і выключце тэлевізар», — заклікала Забужка.