16.04.2019 / 14:45

Інстытут гісторыі запускае новы часопіс у калабарацыі з расійскімі аўтарамі імперскага толку 6

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя новага навуковага часопіса «Беларускі гістарычны агляд».

Прэзентацыя адбудзецца ў рамках выязнога мерапрыемства, арганізаванага Нацыянальным прэс-цэнтрам Рэспублікі Беларусь і НАН Беларусі, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нацыстаў.

Прэзентуюць часопіс Аляксандр Рэшыдзеавіч Дзюкаў (Расія), дырэктар фонду «Гістарычная памяць», а таксама Дзмітрый Віктаравіч Суржык (Расія), выканаўчы сакратар Расійска-беларускай асацыяцыі гісторыкаў «Саюзная ініцыятыва памяці і згоды». Гэтыя аўтары маюць рэпутацыю гісторыкаў імперскага толку.

Варта таксама адзначыць, што фонд «Гістарычная памяць» называецца спецслужбамі балтыйскіх краін прапагандысцкім, а ягоная дзейнасць — «скіраванай супраць дзяржаўнасці». 

Аляксандр Дзюкаў метадычна прыцягваўся расійскай тэле-прапагандай у якасці «эсперта-гісторыка» для ачарнення нацыянальных рухаў у краінах-суседках Расіі. 

А гэты заснаваны Інстытутам расійскай гісторыі РАН, Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Фондам «Гістарычная памяць», часопіс ставіць сваёй мэтай развіццё беларусістыкі і збліжэнне расійскіх і беларускіх гісторыкаў на аснове агульнага разумення падзей, з'яў і персаналій мінулага. Часопіс арыентаваны ў першую чаргу на публікацыю рэцэнзій на працы па гісторыі Беларусі (у яе сучасных геаграфічных межах), што асвятляюць трансфармацыю сацыяльнай структуры насельніцтва, развіццё беларускага нацыянальнага руху, дынаміку геаграфічных межаў, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, геапалітычныя імператывы развіцця Беларусі, унутранага развіцця і ўзаемадзеяння з іншымі дзяржавамі і народамі, уплыў глабальных канфліктаў на мінулае і сучаснае Беларусі, паведамляюць аўтары.

Другі нумар часопіса будзе прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кіраўнік Інстытута гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч патлумачыў «Нашай Ніве», што, не гледзячы на назву, часопіс выдаецца ў Расіі. 

Нічога кепскага Даніловіч у ім не бачыць і лічыць яго «патрэбным». 

6
Той самы / Адказаць
16.04.2019 / 15:38
Дык хай перададуць такі "беларускі" Інстытут гісторыі з НАН Беларусі  ў РАН, Адміністрацыя і супрацоўнікі радавацца будуць, што зарплаты вышэйшыя, ды і за калябарацыю таксама плаціць будуць. 

Няма слоў, і гэта Інстытут  гісторыі НАН Беларусі?.
4
Ladzimir / Адказаць
16.04.2019 / 17:26
Як можна зблізіць навуку з маразмам. Гэта немагчыма зрабіць рэальна.
Толькі можа віртуальна, але гэта ўжо для маразматыкаў. 
 На жаль што беларускі дзяржаўны інстытут, на нашы , народныя грошы займаецца такой марнай справай. Добра , каб сабраліся  дзе-небудзь у лесе, гэтая кучка так званых  "акадэмікаў" папела бальшавіцкія песні, выпіла па чарцы самагона, заелі шкваркай сала і разышліся па дамам. 
 Дык не , трэба грошы, нашы грошы , каб за іх нам жы вешаць лапшу на вушы! Гэта ганьба, непавага да народа, краіны- і куды глядзяць нашы карныя органы, не рэагуюць на тое крадуцца грошы з беларускага бюджэту, абкрадаюць хворых, дзяцей, пенсіянераў. Брыдка!!!
3
Дзядзька / Адказаць
16.04.2019 / 19:31
Грант разпіляць чарговы, расея краіна парадоксау, замест укладання грошау у навуку, у разпрацоуку новы нафтасьвідрын, яны трацяць грошы прапаганду сваёй мовы у Беларусі. Відаць нічога акрамя ф. ідэі скарэння народау не засталося.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру