16.04.2019 / 14:47

Вакансія ў НН: шукаем у штат фотарэпарцёра 9

Нашай камандзе патрэбны фатограф, які будзе працаваць у штодзённым рэжыме і сістэмна з’яўляцца ў Рэдакцыі.

Што трэба здымаць: пераважна рэпартажы. Гарадскія сюжэты, партрэты, акцыі, падзеі. Герояў ніўскіх матэрыялаў.

Тэхніка: часткова рэдакцыйная. Пры патрэбе зможам забяспечыць усім неабходным — як дамовімся.

Заробак: высокі, канкрэтныя лічбы будуць абмяркоўвацца падчас сумоўя.

Пажадана мець базавыя журналісцкія веды. Працоўная мова — беларуская.

Месца работы — у цэнтры горада, каля метро «Фрунзенская». Калектыў — малады, вясёлы і беларускамоўны.

Звесткі пра сябе накіроўвайце на nn@nn.by з пазнакай «Фатограф». Абавязкова напішыце пра свой досвед у сферы фатаграфіі і прыкладзіце спасылкі на работы — як мага больш разнастайныя.

Рэд.

4
Яўген з Гародні / Адказаць
16.04.2019 / 16:11
Куды Гудзіліна падзелі?
2
ooo / Адказаць
16.04.2019 / 17:22
Почему без образования нельзя?
1
Чеснок / Адказаць
16.04.2019 / 17:41
Рэд. Выдалена.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру