pixabay.com
У Баранавічах на тэрыторыі прыватнага дома знайшлі парэшткі немаўляці, загорнутыя ў поліэтыленавы пакет.
— 16 красавіка ўначы ў Баранавіцкі ГАУС патэлефанаваў 35-гадовы мужчына і распавёў, што ў двары яго дома закапаныя парэшткі нованароджанага дзіцяці. Пра гэта мужчына даведаўся выпадкова — ён гутарыў з сястрой, і тая прагаварылася, што дваццаць гадоў таму іх сваячка нарадзіла дзіця і закапала яго ў іх на ўчастку, — распавялі ў абласной міліцыі.
Следча-аператыўная група неадкладна выехала па адрасе, які назваў мужчына. Сапраўды, у паказаным ім месцы знайшлі поліэтыленавы пакет з касцянымі парэшткамі дзіцяці.
Маці дзіцяці — 51-гадовая жыхарка Баранавічаў — распавяла, што дваццаць гадоў таму нарадзіла дзіця. Пры родах прысутнічала яе знаёмая. Немаўля жанчына закапала на зямельным участку сваякоў.
Праваахоўныя органы праводзяць праверку, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.