Сабор Парыжскай Божай Маці мог абрынуцца, калі б пажарныя не збілі агонь. Пра гэта заявіў дзяржсакратар пры кіраўніку МУС Францыі Ларан Нуньес, яго словы прыводзіць Ouest France.
Па словах палітыка, выратаваць Нотр-Дам удалося літаральна «за 15 хвілін, паўгадзіны» да абвалу. Ён падзякаваў пажарным за працу і дадаў, што цяпер галоўная задача — забяспечыць бяспеку будынка.
Нуньес адзначыў, што ў цэлым канструкцыя трымаецца, аднак спецыялісты ўжо выявілі некалькі ўразлівых частак.