Каманды кандыдатаў у прэзідэнты Украіны Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага склалі трохбаковае пагадненне са стадыёнам «Алімпійскі» пра арэнду 19 красавіка.

Пра гэта на брыфінгу 16 красавіка распавёў прадстаўнік штаба Парашэнкі Алег Мядзведзеў.

«Сёння раніцай было складзена трохбаковае пагадненне, падпісанае НСК «Алімпійскі», прадстаўнікамі выбарчых штабоў Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага. Гэта — трохбаковы дагавор аб арэндзе стадыёна на вечар 19 красавіка», — паведаміў ён.

Таксама, паводле яго слоў, вечарам 16 красавіка штабы кандыдатаў павінны працягнуць перамовы.

«Нашы прадстаўнікі збіраюцца абмяркоўваць рэгламент гэтых дэбатаў. Пакуль што ў нас розныя бачанні: адзін бок настроены на шоу, мы — на правядзенне паўнавартаснай дыскусіі», — сказаў Мядзведзеў.

У камандзе дзеючага прэзідэнта запэўнілі, што Парашэнка згодны на дэбаты на стадыёне, у тым ліку 19 красавіка, але, па словах Мядзведзева, гэта мае быць «змястоўная дыскусія на некалькі гадзін, а не феерычнае шоу».

«За аснову для правядзення дэбатаў павінен быць узяты той фармат правядзення дыскусіі, які прапісаны ў законе. Гэта — дэбаты на базе грамадскага тэлебачання», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?