Уваход на перадвыбарчыя дэбаты паміж Уладзімірам Зяленскім і Пятром Парашэнкам, якія запланаваны на 19 красавіка на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве, будзе бясплатным.

Пра гэта ў ток-шоў «Пульс» на тэлеканале «112 Украіна» заявіў спікер па пытаннях ходу выбарчай кампаніі штабу Зяленскага Дзмітрый Разумкаў.

«Я не з'яўляюся удзельнікам гэтых перамоваў, але яны, наколькі мне вядома, прадаваць квіткі не могуць», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0