Для абслугоўвання дэлегацый II Еўрапейскіх гульняў будуць дадаткова прыцягнуты з рэгіёнаў 75 аўтобусаў з вадзіцелямі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы намеснік гендырэктара Мінсктранс Алег Дзюбенка, паведамляе БелТА.

«На II Еўрапейскіх гульнях будуць задзейнічаны 75 мяккіх аўтобусаў з іншых абласцей Беларусі, вядома, разам з кіроўцамі, якія ў гэты час будуць жыць у Мінску. Яшчэ нашых 128 мяккіх аўтобусаў. Усе яны будуць абслугоўваць дэлегацыі гульняў», - сказаў Алег Дзюбенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0