12 студзеня ў Лос-Анжэлесе прайшла цырымонія «Залаты Глобус». У кінасвеце прэмія лічыцца другой па значнасці пасля «Оскара».

Найлепшай стужкай прызнаная амерыкана-бамбейская карціна Дэні Бойла «Мільянер з трушчобаў». Гэта крымінальная драма пра жыццё індыйскага падлетка. Фільм таксама атрымаў узнагароды за найлепшую рэжысуру і сцэнар.

Мікі Рурк названы найлепшым акторам за стужку «Барэц» Дарэна Араноўскага. Карціна пра спартоўца, які апошні раз выходзіць на рынг, раней атрымала ўзнагароду Венецыянскага кінафэсту.

Кейт Ўінслет сталася ўладальніцай двух «Залатых глобусаў» – за другапланавую ролю ў «Чытальніку» і найлепшую жаночую ролю ў фільме Сэма Мэндэса «Рэвалюцыйная дарога».

Найлепшая анімацыя – «Валлі», а найлепшая камедыйная роля ў Коліна Фарэла («Залегчы на дно ў Бруге»).

Пасмяротны «Залаты глобус» быў прысуджаны Хіту Леджэру – за найлепшую ролю другога плану блазна-псіхапата ў змрочным коміксе «Цёмны рыцар».

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?