Маскоўскі гарадскі суд пакінуў без змены пастанову Прэсненскага раённага суда аб працягу тэрміну ўтрымання пад вартай у дачыненні да Аляксандра і Кірыла Какорыных, Паўла Мамаева і Аляксандра Пратасавіцкага. Пра гэта РБК паведамілі ў прэс-службе суда.

Раней Прэсненскі суд падоўжыў да 25 верасня тэрмін арышту ўсім чацвярым фігурантам. Іх адвакаты падалі апеляцыі.

8 кастрычніка Аляксандр Какорын разам з двума сябрамі, братам і іншым футбалістам Паўлам Мамаевым спачатку збілі ў Маскве беларускага кіроўцу Віталя Салаўчука, а затым - чыноўніка Мінпрамгандлю Дзяніса Пака. Была заведзена крымінальная справа. З таго часу яны знаходзяцца ў СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0