17.04.2019 / 15:38

Зірніце, як элегантна абразаюць вербы ў Калінкавічах ФОТА 14

Вось так, амаль пад пень, зрэзалі вербы ў Калінкавічах, на радзіме папулярнага пісьменніка Андруся Горвата. Па словах жыхара Калінкавіч Дзяніса Рабянка, небяспекі падзення ці пагрозы для ліній электраперадач гэтыя дрэвы не ўяўлялі. Дый летась іх ніхто не чапаў.

Вербы растуць на тэрыторыі Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Добраўпарадкаваннем займалася адміністрацыя ўстановы.

— Мы заўсёды так робім, раз у тры гады абразаем, потым шапачка прыгожая нарастае. Гэта ж лаза! Хай людзі не хвалюцца, усё адрасце. Тым больш на тых дрэвах кара патрэскала, яны псавацца пачалі, — адказалі ў адміністрацыі бальніцы.

У раённым ЖКГ у такой абрэзцы нічога крымінальнага не бачаць. Кажуць, у горадзе робяць амаль гэтак сама: прыбіраюць галінкі і пакідаюць двухметровыя «спілы».

— Літаральна два тыдні — і вярба дасць расткі. Праз месяц будзе кругленькая акуратненькая верхавіна, — патлумачыў начальнік цэха добраўпарадкавання КУП «Камунальнік калінкавіцкі» Павел Краснабаеў.

Дзяніс Рабянок з гэтым не згодны: «Дзеля чаго гэта робяць? Некаму «абрубкі» вока лашчаць ці не патрэбны свежае паветра, прыгажосць, цень і прахалода ў спёку?»

НЛ

0
LitvinM / Адказаць
17.04.2019 / 15:50
Высокая, высокае мастацтва. Звыш элегантнасьць
74
фелікс / Адказаць
17.04.2019 / 16:01
Ды нармальна будзе. Абрасце, будзе толькі прыгажэй. І вароны не будуць гняздзіцца.
7
Танчык / Адказаць
17.04.2019 / 16:42
Бязмозглыя, бескультурныя вар'яты. Яны нават не разумеюць, што такое абрэзка дрэва. Дзе яны вучыліся, якая ў іх адукацыя? Яскравы прыклад саўка.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру