Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

«Гэта не сакрэт: у суседніх краінах, напрыклад у Прыбалтыцы, праезд каштуе 1—1,2 еўра. Нават у Расіі гадоў пяць назад праезд каштаваў прыкладна 1 даляр. Сёння прыкладна такі ж кошт талона павінен быць і ў нас, каб транспарт акупляўся», — распавёў намеснік гендырэктара «Мінсктранса» Віктар Тозік.

Сёння пасажыры ў Мінску аплачваюць ад 40 да 50% ад сабекошту праезду, у залежнасці ад віду транспарту, паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара «Мінсктранса» Алег Дзюбенка.

Апошні раз кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным грамадскім ў Беларусі транспарце павышалі ў лістападзе 2018 года. 

«Ці будзе праезд даражэць — залежыць не ад нас, мы свае прапановы падавалі яшчэ ўвосень. Напэўна, у найбліжэйшы час не плануецца», — дадаў Віктар Тозік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?