Улада4444

Мядзведзеў заявіў аб перадачы Мінску прапаноў па інтэграцыі з Расіяй

Фота урада РФ

Беларусі перададзены распрацаваныя Масквой прапановы па далейшай інтэграцыі, Мінск застаецца вядучым партнёрам Расіі, заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў падчас справаздачы ўрада перад Дзярждумай. 

Выступаючы ў Дзярждуме, Мядзведзеў нагадаў, што ў гэтым годзе спаўняецца 20 гадоў дамове Расіі і Беларусі аб Саюзнай дзяржаве. «Гэтая дамова з'яўляецца падмуркам нашага інтэграцыйнага праекта з Беларуссю», — адзначыў ён.

«У гэты момант мы вядзем з нашымі калегамі, з нашымі партнёрамі з Беларусі размову пра тое, якім чынам гэтую інтэграцыю зрабіць яшчэ больш важкай. Беларускім сябрам перададзеныя нашы прапановы па інтэграцыі, але яны вызначаюцца, што для іх з'яўляецца прымальным, што менш прымальным», — расказаў прэм'ер-міністр, дадаўшы, што ведамства ў абедзвюх краінах працягваюць кантактаваць па гэтым пытанні.

Ён таксама адзначыў, што рынак Беларусі важны для Расіі, а доступ да расійскага рынку застаецца не менш важным для Мінска.

«Ніякія рашэнні не перагледжаны і не адмененыя, мы павінны і далей развіваць наша супрацоўніцтва», - падкрэсліў кіраўнік Кабінета міністраў, адзначыўшы, што Масква і Мінск будуць працаваць разам «па ўсіх напрамках, пачынаючы ад супрацоўніцтва ў прамысловай сферы і сканчаючы працай на рынках трэціх краін».

У снежні мінулага года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пад выглядам глыбокай інтэграцыі Масква на самой справе хоча ўключыць Беларусь у склад Расіі.

«Я разумею гэтыя намёкі: атрымайце нафту, але давайце, разбурайце краіну і ўступайце ў склад Расіі, — падкрэсліў ён. — Я заўсёды задаю пытанне: такія рэчы ў імя чаго робяцца? Вы падумалі пра наступствы? Як на гэта паглядзяць у нашай і вашай краіне і міжнародная супольнасць? Не кіем, дык палкай інкарпаруюць краіну ў склад іншай краіны», — сказаў Лукашэнка, падкрэсліўшы, што суверэнітэт для Беларусі — «гэта святое».

Каментары44

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну6

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну6

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць