17.04.2019 / 17:02

У Расіі наракаюць, што Беларусь адмаўляецца ад крымскіх тавараў 20

Беларусь і Казахстан адмаўляюцца закупляць тавары з маркіроўкай «Зроблена ў Крыму», тлумачачы гэта складанай геапалітычнай сітуацыяй, распавёў у інтэрв'ю РИА Новости кіраўнік Гандлёва-прамысловай палаты Расіі Сяргей Катырын.

«Ёсць праблема выхаду на рынкі збыту крымскіх таваравытворцаў, у тым ліку на экспарт. У святле нестабільнай палітычнай сітуацыі ў многіх месцах насцярожана ставяцца да рэалізацыі прадукцыі з маркіроўкай «Зроблена ў Крыму», у прыватнасці, Казахстан і Беларусь адмаўляюцца ад закупкі такіх тавараў», — заявіў суразмоўца агенцтва.

«На жаль, асноўныя праграмы АТ «Расійскі экспартны цэнтр» (падтрымка прасоўвання нашых тавараў на замежныя рынкі) у Крыму не рэалізуюцца. У сувязі з гэтым у мэтах выхаду на экспарт і прасоўвання крымскай прадукцыі прадпрыемствы вымушаныя рэгістравацца ў іншых рэгіёнах», — заўважыў кіраўнік палаты.

8
фелікс / Адказаць
17.04.2019 / 17:10
Забілі усе крамы содай з Крыму, беларускай амаль не бачна. Як па мне - агідная. Яе лепш у ежу не ужываць, беларуская лепей, хаця і даражэй.
112
Брыдкая пачвара / Адказаць
17.04.2019 / 17:20
А віно крымскае не горш малдаўскага. Нажаль мала распаўсюжана
8
Грязный Гарри / Адказаць
17.04.2019 / 17:22
Интересно,какие товары производят в этом заповеднике советских военных пенсионеров,Камни с неба и квасной патриотизм пусть продают начиная с Воронежа вплоть до Камчатки.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру