17.04.2019 / 17:00

Расійскі віцэ-прэм'ер: Нам патрэбны доказы, што Беларусь не займаецца рээкспартам прадуктаў 12

Расійскім органам улады патрабуюцца доказы таго, што беларускія вытворцы не займаюцца рээкспартам, пастаўляючы ў Расію прадукцыю з «санкцыйных» краін пад выглядам беларускай. Такі пункт гледжання выказаў журналістам расійскі віцэ-прэм'ер Аляксей Гардзееў, паведамляе ТАСС.

«Нам патрэбны сёння доказы таго, што такія парушэнні больш не будуць з боку беларускіх органаў дапускацца, таму што ўсё ж такі неаднаразова фіксаваліся пастаўкі рээкспарту. Пад выглядам таго, што гэтая прадукцыя з Беларусі, на самай справе яна паступала з розных еўрапейскіх краін», — сказаў ён.

Гардзееў дадаў, што ветэрынарныя службы Расіі і Беларусі вядуць па гэтым пытанні перамовы для таго, каб забяспечыць належны кантроль над прадукцыяй, якая пастаўляецца.

nn.by

6
фелікс / Адказаць
17.04.2019 / 17:18
Мяжу !
7
Ladzimir / Адказаць
17.04.2019 / 17:29
Спадар Гардзееў, засунуў бы ты свае патрабаванні сабе ў задніцу. Хто ты такі , каб табе мы прадстаўлялі доказы?
6
гыгыгы / Адказаць
17.04.2019 / 17:58
Хм, а я зауседы личыу, што даказвае той хто прад яуляе.
Вы сказали, вы и дакажыце, што займаеца.
Ци вы хачаце сказаць, што усим ужо павинна быць зараазумела, што у рассиян усе не як у людзей?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру