Беларускія і расійскія навукоўцы пачынаюць стварэнне дапаможніка для настаўнікаў гісторыі. Пра гэта заявіў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Даніловіч, паведамляе БелТА.

«Ключавая ўвага ў дапаможніку для настаўнікаў Беларусі і Расіі будзе нададзена тэме Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай. Будзем прыцягваць экспертаў дзвюх краін, у тым ліку метадыстаў, каб гэта было зразумела і даступна ўсім. Цяпер праект знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі», — распавёў Вячаслаў Даніловіч.