17.04.2019 / 17:08

Не пропустите событие недели: книжный фестиваль «Город и книги»

19 і 20 красавіка. Навуковая бібліятэка БНТУ (Я.Коласа, 16). Уваход вольны.

У межах фестывалю будуць прадстаўлены і кнігі выдавецтва «Галіяфы».

19 красавіка, пятніца

20:00-21:30. Аўдыёкніга швейцарскай аўтаркі Брыгіты Шэр «Пакатун і Паляжун. Гісторыі з жыцця»: музычная імпрэза-прэзентацыя

Гісторыі з кнігі прачытае Алесь Малчанаў, чытанне будзе суправаджацца музыкай гурта ZUI. Таксама госці (а імпрэза і кніжка разлічаная на дзяцей 6 — 10 год) ужывую пачуюць «Песню Пакатуна і Палежуна». Можна будзе і зазірнуць за кулісы працы над аўдыёкнігай, а таксама задаць стваральнікам свае пытанні. Імпрэза пройдзе пры падтрымцы інстытута імя Гётэ у Мінску на Пляцоўцы экспертных сустрэч.

20 красавіка, субота

12:00-13:00. Тыя, хто не паспеў у суботу на сустрэчу з Пакатуном і Палежуном, змогуць завітаць на дзіцячую пляцоўку бібліятэкі БНТУ.

14:00-15:00. «Феі»: чытанні і маляванні ад Таццяны Тамілавай і Марысі Вярцейка

Ці бываюць беларускія феі? Што яны робяць? І як выглядаюць? Менавіта з імі, феямі, якія прыйшлі з беларускіх міфаў, і знаёміць кніга юных чытачоў. Кожная фея мае свае заняткі, свае непаўторныя рысы і якасці, што надаюць ёй казачную вабнасць. А ўсе разам яны робяць гэты свет прыгожым і дзівосным. Прэзентацыя пройдзе пры Стале майстар-класаў і літаратурных гульняў. Кніга разлічаная на дзяцей 3—7 гадоў.

 

15:00-15:30. Эрык Карл «Вельмі галодны вусень»: гучныя чытанні ад праекта ЗаЧтение

У Эрыка Карла, знакамітага амерыканскага дзіцячага мастака і пісьменніка, шмат выдатных кніг, але самая вядомая з усіх — «Вельмі галодны вусень». У гэтай дзіўнай кніжцы каля 30 старонак і не больш за 200 слоў. 200 слоў, якія бацькі чытаюць услых сваім малым звыш чым на сарака мовах ужо на працягу пяцiдзесяцi гадоў. У 2019 годзе кнiга ўпершыню вышла на беларускай мове. Гэту знакавую падзею і адзначым чытаннямі! Імпрэза пройдзе ў Зоне гучных чытанняў. Кніжка разлічаная на дзяцей 1,5—3 гадоў.

Поўная праграма фестывалю «Горад і кнігі» — тут.

Прыватнае прадпрыемства «Галіяфы» УНП 190883852

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера