Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што падчас дэбатаў на стадыёне Алімпійскі паміж кандыдатамі ў прэзідэнты Уладзімірам Зяленскім і Пятром Парашэнкам будуць прысутнічаць каля 60 тысяч гледачоў. Пра гэта паведамляе Громадське.

«Мы чакаем на гэтыя дэбаты да 60 тысяч чалавек, грамадзян нашай краіны, якія прыйдуць паслухаць і падтрымаць сваіх кандыдатаў. Гэтая сітуацыя дастаткова напружаная і патрабуе вялікай увагі да бяспекі», — сказаў кіраўнік ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0