17.04.2019 / 18:50

Экс-прэзідэнт Перу застрэліўся падчас затрымання дапоўнена 5

Былы прэзідэнт Перу Алан Гарсія стрэліў у сябе за некалькі хвілін да таго, як паліцыя ўварвалася ў яго дом з мэтай арышту, паведамляе AFP.

69-гадовы Алан Гарсія быў дастаўлены ў бальніцу ў Ліме ў крытычным стане. Ён перанёс экстранную аперацыю, але ў выніку памёр.

Гарсія займаў пасаду прэзідэнта Перу два тэрміны: з 1985 па 1990 год, з 2006 па 2011 год.

Былога прэзідэнта падазравалі ва ўдзеле ў злачыннай змове і адмыванні грошай, ён пры гэтым усе абвінавачанні адмаўляў.

2
Алесь2018 / Адказаць
17.04.2019 / 18:57
Беларусь падумалі пра... Зразумела аб чым... Ідыяльны варыянт.
1
Грязный Гарри / Адказаць
17.04.2019 / 20:02
Наш на такое точно не способен...
0
фелікс / Адказаць
17.04.2019 / 20:24
Задумайся, Рыгорыч. Ты - часовы, а народ тут галоўны і вечны.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру