На шматпавярховай паркоўцы гандлёвага цэнтра «Галерэя» ў Мінску назіраецца буйное задымленне.
У Мінскім гарадскім упраўленні МНС паведамілі, што на Пераможцаў, 9 ужо выехалі ратавальнікі. Вядома пра узгаранне аўтамабіля на паркоўцы.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. У выніку пажару пашкоджаны два аўтамабілі, якія стаялі побач. Людзі не пацярпелі.