17.04.2019 / 21:15

Расія не ўбачыла прычын для росту цэн на транзіт нафты праз Беларусь 9

Федэральная антыманапольная служба (ФАС) Расіі палічыла довады Мінска пра неабходнасць амаль на чвэрць павысіць тарыф на транзіт нафты праз трубаправод «Дружба» неабгрунтаванымі, паведамляе ТАСС са спасылкай на начальніка ўпраўлення службы па паліўна-энергетычным комплексе Дзмітрыя Махоніна.

Паводле яго слоў, да такіх высноваў ФАС прыйшла пасля селектарнай нарады з калегамі з беларускага Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

«Калегі прадставілі тыя аргументы, якія ўжо былі апублікаваныя ў СМІ. Мы палічылі, што гэтыя аргументы не могуць абгрунтоўваць рост тарыфу. Адпаведна, пытанне сыходзіць зараз у сферу планавага рэгулявання тарыфаў», — сказаў Махонін, нагадаўшы, што чарговы перагляд тарыфу павінен прайсці да 1 лютага 2020 года.

Калі і па ім не будзе знойдзена ўзаемнага рашэння, то тарыф індэксуецца на 3% ад узроўню інфляцыі ў Расіі, дадаў Махонін.

У пачатку красавіка Мінск апавясціў расійскую кампанію «Транснафта» аб планах павысіць тарыф на прапампоўку нафты па трубаправодзе «Дружба» на 23%.

2
Павел Ас / Адказаць
17.04.2019 / 21:22
Як не ўбачылі, а падатковы манёўр :)
3
Жвір / Адказаць
17.04.2019 / 21:23
Ну, Беларусь, напрыклад, ня бачыць нагодаў для "падатковага манеўра",..ці як там яго...І што гэта мяняе ?
4
микола / Адказаць
17.04.2019 / 21:33
Так  россияне  не   признают  многие  беларусские  службы,  не   нужно  признавать  российские  службы.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру