17.04.2019 / 21:57

Сям'я з Асіповіцкага раёна заліла ачаг узгарання ў хаце вадой і легла спаць. У выніку дом згарэў дашчэнту

16 красавіка з-за курэння ў ложку згарэў дом у вёсцы Літвінава Асіповіцкага раёна. 53-гадовы віноўнік пажару і яго маці засталіся без даху над галавой.

Каля 3.00 пенсіянерка прачнулася ад страшнага паху дыму. Жанчына разбудзіла сына і ўдваіх яны хутка знайшлі крыніцу задымлення — тлелі пасцельныя рэчы. Прытушыўшы ўзгаранне вадой, сям'я зноў заснула, але ненадоўга. Праз 2 гадзіны дом зноў напоўніўся дымам. Пакуль жыхары насілі ваду і выклікалі ратавальнікаў, агонь спапяліў жыллё: знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у доме, пашкоджаны сцены.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру