18.04.2019 / 09:16

Адноўлены «крыж ксяндзу Гадлеўскаму» блаславілі ў цэнтры Мінска ФОТА 4

На заканчэнне Крыжовага шляху, які адбыўся 16 красавіка каля мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі блаславіў так званы «крыж ксяндзу Гадлеўскаму», які заняў пачэснае месца каля святыні, піша catholic.by

На самым пачатку гэты крыж быў пастаўлены ва ўрочышчы Благоўшчына, дзе масава расстрэльвалі людзей. Адбывалася гэта ў адным з найбольшых у свеце лагераў смерці, які быў створаны ў ваколіцах Мінска ля вёскі Малы Трасцянец. Паводле афіцыйных дадзеных, па колькасці загінулых гэта чацвёрты ў свеце канцэнтрацыйны лагер Трэцяга рэйху.

Менавіта ў гэтым месцы нацысцкімі акупантамі быў забіты рэлігійны, грамадскі і палітычны дзеяч Беларусі, стваральнік і кіраўнік Беларускага антынацысцкага руху ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі.

Крыж у памяць пробашча Чырвонага касцёла быў усталяваны ў Трасцянцы ў 2008 годзе. Гэтую акцыю ініцыяваў краязнаўца і навуковец Анатоль Белы.

Падчас упарадкавання тэрыторыі ён быў зняты і перададзены дзяржаўнымі ўладамі ў касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску.

0
Мік-Цвік / Адказаць
18.04.2019 / 09:38
Удвайне прыемна, што нашая памяць аб ахвярах матэрыялізуецца ў такіх праектах! Ды і месца на Залатой горцы робіцца больш сакральным і культурна значным!
0
Мік-Цвік / Адказаць
18.04.2019 / 09:40
Слава богу, што і дзяржава павялася па-людску-"Падчас упарадкавання тэрыторыі ён быў зняты і перададзены дзяржаўнымі ўладамі ў касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску", а не выкінуты на сметнік, як гэта бывае!
0
Inger / Адказаць
18.04.2019 / 12:24
Мік-Цвік, a čamu nie moh zastacca tam, dzie jaho byli pastavili zhodna z padziejami? Czamu "pohliady" adnych jos'c' bol'š szanavanyja czym inšych? Kryž, tym bol'š pastaūlieny bol'š-mienš aficyjna, heta nie s'mieccie, jakoje treba likvidavac i prybirac'. "Slava Bohu" što tak... alie chutka treba budzie dziakavac' za toje, što jašče dychac' dazvaliajuc' pryrodnym pavietram,a nie sumies'siu gazaū z balonu.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру