Вера Бурлак, лаўрэат Прэміі імя Цёткі-2018 за кнігу «Фантазюркі», зладзіць сустрэчу з чытачамі на фестывалі «Горад і кнігі». У праграме — інтэрактыўныя гучныя чытанні.

Усё, што побач з намі — лужыны і аднапавярховыя дамкі, разнастайныя гарадскія машыны, слімакі, сабакі і галубы, атракцыёны ў парку, мамін вінегрэт, ды нават уласныя пяць пальцаў — можа распачаць з намі вясёлую гульню. Асабліва калі са сваіх сховішчаў выбегуць фантазюркі. Хто яны? Як яны змяняюць свет? Пра гэта можна даведацца з інтэрактыўных чытанняў разам з аўтаркай кнігі «Фантазюркі».

Кніга разлічаная на дзяцей 5—8 гадоў.

Прыватнае прадпрыемства «Галіяфы» УНП 190883852

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0