18.04.2019 / 10:38

Маці ўсё ведала і нават дапамагала здымаць порна: мінчук два гады гвалтаваў малых дачок 7

Інфармацыя, што 12-ці і 15-гадовая школьніцы, магчыма, церпяць ад сэксуальнага гвалту, паступіла ў міліцыю ад дырэктара школы. Яна паведаміла, што падазрэнні ўзніклі пасля анкетавання вучняў, паведамляе прэс-служба міліцыі

Далей псіхолаг паразмаўляла з адной з дзяўчынак, якая пацвердзіла, што на працягу двух гадоў бацька рэгулярнага здзяйсняў з ёй і яе малодшай сястрой як палавыя акты, так і іншыя дзеянні сэксуальнага характару. Супрацоўнікі па супрацьдзеянні гандлю людзьмі адрэагавалі аператыўна. Мужчына быў затрыманы.

Спачатку ён усё адмаўляў, аднак яго жонка распавяла: каля двух гадоў таму муж згадваў, што браў за палавыя органы іх старэйшую дачку і атрымліваў ад гэтага сэксуальнае задавальненне. Разумеючы, што прытварацца бессэнсоўна, мужчына прызнаўся ў злачынстве. Пацвердзіў: неаднаразова ўступаў у інтымныя адносіны з дзецьмі. Гэта адбывалася дома і ў лесе пад Мінскам.

Па словах мінчука, маці дзяўчынак ведала пра ўсё, а не толькі пра выпадак двухгадовай даўніны, але прадпрымаць нейкія дзеянні і паведамляць у праваахоўныя органы не збіралася. Больш за тое, яна дапамагала мужу здымаць парнаграфічнае відэа з удзелам дачок.

Жанчына была катэгарычна супраць затрымання мужа і наракала, што не будзе каму выконваць сельскагаспадарчыя работы на дачы.

42
Pauliuk / Адказаць
18.04.2019 / 11:05
Прабачце, але вось для такіх пачвараў я б не хацеў каб адмянілі смяротнае пакаранне... 44
4
Патомак ВКЛ / Адказаць
18.04.2019 / 11:15
Вот мы и  ДОКАТИЛИСЬ....На нары обоих и НАДОЛГО  !!!!
13
Кант / Адказаць
18.04.2019 / 11:28
Жаль, что у нас нет принудительной кастрации!!!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру