18.04.2019 / 11:25

Жыхарка Баранавічаў нагамі збіла міліцыянта 9

Крымінальная справа распачата ў дачыненні да 29-гадовай жыхаркі Баранавічаў, якая п'янай аказала фізычны супраціў супрацоўніку міліцыі, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

У дзяжурную часткі 16 красавіка паступіў званок з гарадской бальніцы, куды з траўмамі быў шпіталізаваны мясцовы жыхар. Мужчына растлумачыў, што яго збілі знаёмыя, з якімі ён выпіваў. Для высвятлення абставінаў здарэння па ўказаным адрасе выехаў нарад міліцыі. Адна з удзельніц застолля ва ўстанове аховы здароўя, куды яе даставілі на медагляд, ударыла нагой па галаве і па назе супрацоўніка міліцыі, які яе суправаджаў. 

2
rurk / Адказаць
18.04.2019 / 11:33
Тэатрала кожны пакрыўдзіць можа...
2
фелікс / Адказаць
18.04.2019 / 11:34
Субтыльныя рэжымныя міліцыянты - яны крыўдзяцца на словы "пляшывы" і іх збіваюць нагамі п'яныя жанчыны.
0
Cepro79 / Адказаць
18.04.2019 / 11:52
Рэд. Дзякуй.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру