18.04.2019 / 11:34

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў вопыце Дубайскага МФЦ пры стварэнні ўласнага міжнароднага фінцэнтра

Беларусь зацікаўлена ў вопыце Дубайскага МФЦ пры стварэнні ўласнага міжнароднага фінцэнтра. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніцтвам Дубайскага міжнароднага фінансавага цэнтра, перадае БелТА.

На сустрэчы прысутнічалі кіраўнік Дубайскага міжнароднага фінансавага цэнтра Эса Абдулфатах Казім і выканаўчы дырэктар гэтага цэнтра Арыф Аміры.

«Дзякую вам за добрыя словы, пачынанні і тую дапамогу, якую вы аказваеце нам. Думаю, што вы ўжо знаёмы з нашымі марамі: стварыць нешта накшталт вашага цэнтра ў Беларусі. І я буду вам вельмі ўдзячны, калі вы прадоўжыце сваю дабрачынную дзейнасць у Беларусі ў плане падтрымкі гэтага праекта і кансультатыўнай дапамогі нам», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Міжнародныя фінансавыя цэнтры - гэта вялікія цэнтры з поўным комплексам фінансавых паслуг, сучаснымі разліковымі і плацежнымі сістэмамі, якія падтрымліваюць буйныя нацыянальныя эканомікі з развітымі і ліквіднымі фінансавымі рынкамі, дзе попыт і прапанаванне дыверсіфікаваныя, а заканадаўчыя і рэгулюючыя сістэмы здольны забяспечыць цэласнасць адносін паміж суб'ектамі рынку і наглядныя функцыі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру