У другім туры выбараў прэзідэнта Украіны амаль 73% з тых, хто вызначыўся і мае намер галасаваць, гатовыя падтрымаць шоўмэна Уладзіміра Зяленскага, за яго апанента Пятра Парашэнку гатовыя прагаласаваць 23% выбаршчыкаў.
Пра гэта сведчаць вынікі апытання сацыялагічнай групы «Рэйтынг» з 12 да 16 красавіка, паведамляе Украінская праўда.
Пры гэтым, больш за 20% апытаных адзначылі, што пойдуць на выбары, аднак яшчэ не вызначыліся з кандыдатам.
Па дадзеных даследавання, Зяленскі апярэджвае свайго канкурэнта ва ўсіх узроставых катэгорыях.
«Таксама ён з'яўляецца лідарам сярод жыхароў Усходу, Поўдня і Цэнтра. Пры гэтым на Захадзе пазіцыі абодвух кандыдатаў амаль роўныя», — паведамілі сацыёлагі.
Другі тур пройдзе 21 красавіка. На 19 красавіка запланаваныя дэбаты.