Расія ўводзіць забарону на экспарт нафты і нафтапрадуктаў ва Украіну. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў на пасяджэнні кабінета міністраў.

Акрамя таго, у адказ на несяброўскія дзеянні Украіны расійскія ўлады пашыраюць забарону на ўвоз некаторых украінскіх тавараў, дадаў ён.

Па словах Мядзведзева, гэтая мера закране ўкраінскую прадукцыю машынабудавання, лёгкай прамысловасці і металаапрацоўкі, кошт якой за 2018 год склаў амаль 250 мільёнаў рублёў.

10 красавіка ўлады Украіны абвясцілі аб чарговым пашырэнні гандлёвых санкцый у дачыненні да Расіі. Сярод іншага пад забаронай знаходзіцца імпарт з Расіі мяса, рыбы, малака, сыру, хлебабулачных вырабаў, гарбаты, кавы, цыгарэт і іншых тавараў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0