18.04.2019 / 15:16

Якую беларускую «малочку» любяць найбольш у розных краінах свету 14

Кітайцы п'юць наша малако, у Эміратах папулярная смятана, а ў Расіі аддаюць перавагу беларускім сырам і тварагу. «Савушкаў прадукт» распавёў, якія малочныя прадукты з Беларусі папулярныя ў розных краінах свету.

Беларуская «малочка» прадстаўленая ў 30 краінах свету. Найбольш купляюць у Расіі, дзе любяць малако, тварог, цвёрдыя сыры, дэсерты і грэчаскія ёгурты. Прыкладна тыя ж прадукты абіраюць і іншыя нашы славянскія суседзі.

У Казахстане і Азербайджане запатрабаваныя беларускі тварог, ражанка і сыроватка, а таксама масла. Грузіны і армяне любяць тварожныя дэсерты з Брэста.

У Кітаі таксама далучаюцца да «малочнай культуры»: даспадобы прыйшлося ультрапастэрызаванае малако «Савушкаў». «Для кітайскага спажыўца смак малака ўсё яшчэ незвычайны: большая частка насельніцтва да яго яшчэ толькі пачынае прывыкаць. Пакуль толькі кожны пяты жыхар рэгулярна п'е малако, выпіваючы ў 7 разоў менш за беларуса, — распавялі ў кампаніі. — Аднак сёння КНР вельмі зацікаўленая ў шырокай прысутнасці на рынку натуральных малочных прадуктаў. І там ужо ёсць многія еўрапейскія вытворцы».

У краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, такіх як В'етнам і Філіпіны, больш ахвотна купляюць сухую сыроватку. У той час як у Сінгапуры і Ганконгу палюбіліся беларускі кефір, тварог, ражанка, смятана, масла і сыры.

Блізкі Усход не адстае. Эміраты ўжо даўно ахвочыя да традыцыйных тварагу і смятаны, а Турцыя — да масла. Хоць больш за ўсё беларускай «малочкі» ў рэгіёне купляе Іарданія. Туды, у прыватнасці, паступаюць з Брэста сыры, тварог, ёгурты, кефір, ражанка і сыроватка.

Што да Еўропы, то ёгурты «Савушкаў» п'юць у Латвіі і Эстоніі, масла намазваюць галандцы і датчане, а сыры наразаюць балгары. Малочныя прадукты (сыры, тварог і масла) хай яшчэ невялікімі партыямі, але дастаўляюць нават у ЗША.

«Беларуская «малочка» запатрабаваная ўжо ў чатырох частках свету. Брэнд «Made in Belarus» традыцыйна моцны ў Расіі і іншых краінах СНД, але паспяховы і на новых рынках — як еўрапейскіх, так і азіяцкіх. Вядома, на перавагі спажыўцоў у кожнай краіне моцна ўплываюць кулінарныя традыцыі, але папулярнасць малочных прадуктаў расце ва ўсім свеце. Такім чынам, расце і канкурэнцыя ў галіне. І нам прыемна, што наша прадукцыя годна яе вытрымлівае. Натуральнасць, смак і якасць — сёння нашы асноўныя канкурэнтныя перавагі на сусветным рынку прадуктаў харчавання», — адзначыла PR-дырэктар кампаніі «Савушкаў прадукт» Алена Бабкіна.

16
Mob100 / Адказаць
18.04.2019 / 15:33
У китайцев 93% населения имеет лактозную непереносимость. Обычное молоко им нельзя, только кислое или сыры, творог и тд. Перестаньте травить Китай!
2
Minak / Адказаць
18.04.2019 / 15:39
Ну, не выкарыстоўвайце вы гэтую агідную кальку з расейскай - "малочка"! Нават расейскія мовазнаўцы супраць "молочкі". Так і да "мясочкі" можна дайсці.
Не для пацаноў жа ў трэніках вы пішаце?
1
Цетка Алена / Адказаць
18.04.2019 / 19:43
Mob100, гэта пасля 20 гадоу. Дзецi i падлеткi могуць пiць малако, як i мы.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру