18.04.2019 / 16:21

У Белнафтахіме распавялі, ці павялічаць пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну пасля расійскіх санкцый

Для «Белнафтахіма» прыярытэтам з'яўляецца забеспячэнне нафтапрадуктамі ўнутранага рынку, магчымасць павелічэння паставак ва Украіну будзе залежаць ад маржынальнасці, паведамляе БелТА.

«Пры размеркаванні вырабленых прадуктаў НПЗ перш за ўсё арыентуюцца на забеспячэнне патрэбаў унутранага рынку — гэта прыярытэт для нас. Што тычыцца пастаўкі астатняй часткі нафтапрадуктаў на экспарт, то рашэнне прымаецца з улікам паказчыкаў маржынальнасці пры пастаўках на той ці іншы рынак, а таксама неабходнасцю выканання ўжо падпісаных дагавораў», — растлумачылі ў прэс-службе.

Арганізацыі «Белнафтахіма» закупляюць у Расіі нафтапрадукты толькі для перапрацоўкі на ўласных вытворчых магутнасцях — у планавым парадку і ў строгай адпаведнасці з міжурадавымі дамоўленасцямі, адзначылі ў канцэрне.

Як паведамлялася, Расія забараніла экспарт ва Украіну расійскіх нафты і нафтапрадуктаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру