Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў у інтэрв'ю РБК-Україна, што нармальна ставіцца да працэсу дэкамунізацыі і Сцяпана Бандэры.

Палітык патлумачыў, што яго стаўленне да працэсаў дэкамунізацыі ў краіне прадыктавана тым, што гэта «выбар грамадства».

«Ёсць бясспрэчныя героі. Сцяпан Бандэра — герой для нейкага працэнта ўкраінцаў, і гэта нармальна і класна. Гэта адзін з тых людзей, якія абаранялі свабоду Украіны», — сказаў Зяленскі.

Аднак палітык лічыць, што тая колькасць аб'ектаў, якім цяпер надаецца імя Бандэры, залішняя.

«Мы павінны памятаць пра герояў сённяшніх, пра герояў Украіны. Давайце называць вуліцы імёнамі людзей, якія ўслаўляюць нашу краіну», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0