18.04.2019 / 19:51

У Беларусі могуць зноў з'явіцца «народныя кантралёры» 15

Рух народнага кантролю можа быць адроджаны ў Беларусі. Аб гэтым старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў паведаміў сёння журналістам, перадае БелТА.

Леанід Анфімаў.

«Зыходзячы з вопыту работы са зваротамі грамадзян, на выязных прыёмах у рэгіёнах, вельмі шмат людзей прыходзяць не з асабістымі просьбамі, а звяртаюць увагу на недахопы, якія ёсць у іх мясцовасці. Шмат неабыякавых людзей. Менавіта на іх будзе асноўвацца касцяк руху па прыцягненні грамадскасці да кантролю за тым, што адбываецца ў краіне», - сказаў Леанід Анфімаў.

У савецкі час работа дзяржкантролю грунтавалася на аснове грамадскага ўдзелу ў гэтай дзейнасці.

«Словы «Лепшы кантралёр - гэта сумленне» былі настолькі папулярнымі, што ўсё грамадства імкнулася дапамагчы выяўляць парушэнні дысцыпліны, недахопы, - прыгадаў Леанід Анфімаў. - Нават калі мы зможам прыцягнуць хаця б 10 працэнтаў таго патэнцыялу, які быў у савецкі час, гэта было б важкай падмогай».

2
фелікс / Адказаць
18.04.2019 / 20:06
У нас даўно ёсць выдатныя блогеры, якія выявілі столькі недахопаў, колькі Амфімаву і не снілася. Але ж прарасескаму рэжыму трэба усунуць менавіта савецкую тэму. Штот там навыяўляюць кан'юнктурныя "кантралёры" ? Бабця Клава траву не пакасіла - срочно наказать ?
1
Свободный / Адказаць
18.04.2019 / 20:09
Ахахахха какое все еще советское время? Кому нужны устои прошлого столетия))) Ну ну стукачей тоесть быдла хватало Но это написано с такой иронией тоесть я получая 600 бинов должен искать на кого мне стукануть?) Даааа ужжж
2
Ваўкалак / Адказаць
18.04.2019 / 20:10
Як запісацца? Хацеў бы дапамагчы дзяржаве ў сферы забеспячэння правоў беларускамоўных грамадзян.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру