Кандыдат у прэзідэнты, акцёр Уладзімір Зяленскі ў адказ на пытанне, чым ён будзе адрознівацца ад папярэднікаў, якія займалі крэсла кіраўніка дзяржавы, сказаў: «Я праз пяць гадоў нікуды не ўцяку». Пра гэта ён заявіў у эфіры ўкраінскага тэлеканала 1+1.

«Я хачу быць прэзідэнтам годнай краіны, я хачу быць чалавекам, якога не дагоняць пасля пяці гадоў, дай Бог, нармальнага праўлення, нармальнай каманды, павагі. Я не хачу, каб праз пяць гадоў мяне хтосьці дагнаў на вуліцы і сказаў: «Ты такі ж, як Парашэнка», — адзначыў Зяленскі.

Зяленскі падкрэсліў, што ідзе ў прэзідэнты, каб зрабіць краіну лепш. Па словах акцёра, ён мае намер «зламаць сістэму», якая ўзьнікла ва Украіне, дзе «стаўка вельмі вялікая - чалавечае жыццё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0