19.04.2019 / 07:30

Кандыдат у прэзідэнты Літвы сказаў, што першы візіт зробіць у Мінск. Вось толькі ёсць адна праблема… 5

Delfi

Вальдэмар Тамашэўскі, лідар палітычнай партыі «Выбарчая акцыя палякаў Літвы» і адзін з кандыдатаў на пасаду літоўскага прэзідэнта, у інтэрв'ю Delfi сказаў, што ў выпадку абрання ягоны першы афіцыйны замежны візіт быў бы ў Мінск.

Ён патлумачыў гэта тым, што для Літвы вельмі важнае супрацоўніцтва з Беларуссю.

«Літва ў супрацоўніцтве з Беларусьсю можа атрымаць шмат выгадаў, напрыклад, з гледзішча транзіту беларускіх грузаў праз Клайпедскі порт. Тым не менш, мы можам шмат страціць, калі прытрымлівацца, я б сказаў, ваеннай рыторыкі», — сказаў ён.

Вось толькі рэйтынг Тамашэўскага мізэрны. Паводле Delfi, за яго гатовы прагаласаваць усяго 1,9% выбарцаў. Гэта сёмае месца з дзевяці кандыдатаў.

Лідзіруюць эканаміст і банкір Гітанас Науседа (ягоны рэйтынг 27,9%). На другім месцы кансерватар Інгрыда Шыманіце — 24,8%, на трэцім — прэм'ер Саўлюс Сквярняліс (14,5%).

Першы тур — 12 мая.

13
Bac'ka Ihara / Адказаць
19.04.2019 / 07:37
Шкада, што не абяруць. Гэта быў бы сапраўдны шанец і для Літвы і для Беларусі.
0
Жора / Адказаць
19.04.2019 / 10:02
Это в восприятии беларусов Литва выбившаяся в Европу счастливая страна с заработками 1000$. Для них Беларусь это советский заповедник, российский буфер, они смотрят в сторону богатых стран - Германии, США. 
2
Лит. / Адказаць
19.04.2019 / 10:25
Жора,причем тут богатые, небогатые? Единственное, что мы смотрим- как можно дальше от Мордора. Поскольку Беларусь союзник мордора, то отношения между нами может быть только соседские прохладные. Или неутральные, даже не знаю как выразиться...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру