Улады Венесуэлы на чале з Нікаласам Мадурам з дапамогай «Раснефці» абыходзяць санкцыі, якія забараняюць продаж нафты, паведамляе Reuters.
Па дадзеных агенцтва, выкарыстоўваецца наступная схема: венесуэльская кампанія PDVSA выстаўляе «Раснефці» рахункі на аплату нафты, якія расійская кампанія аплачвае адразу ж, але з дысконтам. Затым «Раснефць» прадае венесуэльскую нафту канчатковым пакупнікам ўжо за поўны кошт.
У гэтай схеме, па звестках Reuters, прапанавалі ўдзельнічаць індыйскай кампаніі Reliance Industries - аднаму з найбуйнейшых пакупнікоў венесуэльскай нафты за амерыканскую валюту. Прадстаўнік Reliance Industries пацвердзіў агенцтву, што яго кампанія купляла венесуэльскую нафту ў расійскіх і кітайскіх пасярэднікаў.
Сродкі, атрыманыя ад продажу венесуэльскай нафты праз апісаную Reuters схему, паступаюць на рахункі ў расійскіх банках або выкарыстоўваюцца ўрадам Мадуры для гандлёвых аперацый.