Аляксандр Лукашэнка звернецца сёння са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
На мерапрыемства, якое традыцыйна пройдзе ў Авальнай зале Дома ўрада, запрошаны найвышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, ВНУ і банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, дзяржаўных СМІ. Журналістаў незалежных СМІ на пасланне не акрэдытавалі.
Магчыма, падчас выступу будзе названа прыкладная дата прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.
Пачатак у 10.30. Прамая трансляцыя на Беларусь-1.
НН будзе весці пераказ выступлення
0
0
0
0
0
0