УНІАН
Пятро Парашэнка звярнуўся да ўкраінцаў у відэазвароце напярэдадні дэбатаў у «Алімпійскім» з іншым кандыдатам Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта паведамляе УНІАН.
Паводле яго слоў, ён шмат працаваў і мала кантактаваў з народам, таму хоча дагрукацца да ўкраінцаў. Парашэнка збіраецца выкарыстоўваць метады апанента ў звароце да выбаршчыкаў, каб быць пачутым.
Парашэнка прызнаўся, што яму не сорамна за пяць гадоў яго прэзідэнцтва. Акрамя таго, ён паабяцаў «не здавацца».
«Мы ператвараемся ў краіну магчымасцяў … Я буду змагацца за Украіну як прэзідэнт, як кандыдат, як грамадзянін», — мяркуе Парашэнка.
0
0
0
0
0
0