19.04.2019 / 10:13

Памёр легендарны трэнэр Рэнальд Кныш — настаўнік алімпійскіх чэмпіёнак 3

Яму было 86 гадоў.

Заслужаны трэнер СССР, які выхаваў алімпійскіх чэмпіёнак па спартыўнай гімнастыцы, ганаровы грамадзянін горада Рэнальд Кныш памёр у Гродне ноччу 19 красавіка на 87-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга Кныш, піша hrodna.life

За час сваёй трэнерскай дзейнасці Кныш падрыхтаваў, чэмпіёнку СССР Тамару Аляксееву, дзвюх алімпійскіх чэмпіёнак Алену Валчэцкую і Вольгу Корбут.

Апошняя ў канцы 90-х напісала кнігу, у якой распавяла пра сэксуальныя дамаганні свайго трэнера падчас гульняў у Мюнхене. Кныш называў гэта паклёпам.

35
Pauliuk / Адказаць
19.04.2019 / 10:54
Не перад людзьмі дык перад Богам зараз адкажа за ўсё...
22
Яўген з Гародні / Адказаць
19.04.2019 / 12:02
Гэта геній і чалавек, які насазжды змяніў увесь спорт.
Ён ні ў чым не вінаваты, адчапіцеся
12
borname / Адказаць
19.04.2019 / 16:30
Яўген з Гародні, калі б ён сэксуальна дамагаўся да цябе ты б так (спадзяюся :-)) не напісаў. Сэксуальны гвалт узгадалі некалькі вучаніц Кныша. Ці гэта яны так абʼядналіся супраць яго?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру