19.04.2019 / 10:43

На суботніку Румас будзе саджаць дрэвы, Калаўр — бетаніраваць траншэю 2

Фота Анжалікі Васілеўскай

У суботу, 20 красавіка, пройдзе рэспубліканскі суботнік. Згодна з пастановай урада, праводзіцца ён будзе «на добраахвотнай аснове». Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, як і ў мінулым годзе, суботнік правядуць на малых радзімах. TUT.BY даведаўся, дзе будзе працаваць прэм'ер-міністр, віцэ-прэм'еры і некаторыя міністры.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас, яго намеснікі, а таксама «куратар» рэспубліканскага суботніка віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў суботнік правядуць за пасадкамі лясных культур у Валяр'янаўсім лясніцтве Уздзенскага раёна.

Кіраўнік Нацбанка Павел Калаўр будзе займацца бетанаваннем сіласна-сянажнай траншэі на КУВП «Манькавічы» на Століншчыне.

Кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык правядзе суботнік у аграгарадку Радастава ў Драгічынскім раёне.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін і міністр сувязі і інфармацыі Канстанцін Шульган будуць працаваць у сярэдняй школе № 2 горада Бярозы Брэсцкай вобласці.

Куды ў гэтым годзе паедзе Лукашэнка, у прэс-службе кіраўніка дзяржавы TUT.BY не адказалі.

0
Уладзимер Мазур / Адказаць
19.04.2019 / 12:30
Нашли работу по уму!
0
Ladzimir / Адказаць
19.04.2019 / 17:25
Лепей бы Румас займаўся  эканомікай, а Калаур- фінансамі. Гэта было б намнога прукціўней, пагадзіцеся!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру