19.04.2019 / 12:23

Лукашэнка: Хто паспрабуе знішчыць Беларусь, атрымае адказ ад моладзі + ВІДЭА бурнай рэакцыі Марзалюка 25

«З абломка велізарнай імперыі мы стварылі новую дзяржаву, выбудоўваючы амаль з нуля эканамічную, сацыяльную сістэму, можна сказаць, выгадавалі яе, а разам з ёй новае пакаленне першых дзяцей суверэннай Беларусі. Мы вучыліся быць незалежнымі, свабоднымі, самастойнымі — яны такімі нарадзіліся, — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім Пасланні народу і парламенту 19 красавіка. — Падкрэсліваю: мы вучыліся такімі быць з вамі, а яны ўжо такімі нарадзіліся. Вы ведаеце, шмат зараз балбатні: Беларусь кудысьці ўключаць, Беларусь падзеляць і іншае. Ды немагчыма гэта сёння зрабіць, таму што яны ўжо нарадзіліся ў свабоднай, незалежнай Беларусі. І той, хто сёння асмеліцца знішчыць Беларусь — сам па сабе, прэзідэнт, урад, — яны будуць праклятыя нашым беларускім народам. А хто асмеліцца гэта зрабіць сілай, яны атрымаюць наймагутнейшы адказ ад нашага народа і перш за ўсё ад тых, хто нарадзіўся суверэнным і незалежным. Вось вам адказ на гэтае пытанне, калі хтосьці гэтага не разумее, глыбінны адказ», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Гэтая заява была сустрэтая першымі за час Паслання апладысментамі.

Тэлекамера акцэнтавала вельмі эмацыйную рэакцыю на гэтую заяву дэпутата-гісторыка з Магілёва Ігара Марзалюка. Вось відэа:

2
Свободный / Адказаць
19.04.2019 / 12:31
Ой ...
5
Лысы чорт / Адказаць
19.04.2019 / 12:39
Моладзь на эту туфту не купишь. Независимость - в сильной и богатой стране, а не в "по свистку". В странах, где люди имеют самоуважение, гордятся своими деревнями и городами никакие угрозы извне не страшны. А у нас только истерика постоянная, потому что за 25 лет всё censored. Насильно мил не будешь. Я всё сказал.
26
makswit / Адказаць
19.04.2019 / 12:55
Ну малайцы. Цудоўныя словы сп.Лукашэнкі, шчырае ды годнае рэагаванне сп.Марзалюка.
Але рэагаванне сп.Марзалюка ня робіць ягоныя памылковыя думкі па гісторыі правільнымі :)
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру