19.04.2019 / 12:24

Лукашэнка пра Курапаты: Не трэба плакацца, што недзе крыжы знеслі 9

Падчас паслання да парламента і народа Аляксандр Лукашэнка ўхіліста згадаў сітуацыю ў Курапатах.

«Грамадзянская супольнасць павінна сама варушыцца. Не толькі плакацца, што недзе крыжы знеслі. Няма ў вас большай праблемы! Вы разбярыцеся, хто гэтыя крыжы ставіў, хто ім дазваляў. Добра, гэта асобная размова».

Нагадаем, 4 красавіка супрацоўнікі Бараўлянскага лясгаса пачалі зносіць і вывозіць крыжы ў Курапатах. Гэта 70 крыжоў, якія Зміцер Дашкевіч паставіў летам разам з іншымі актывістамі уздоўж лесу.

Гэтыя дзеянні выклікалі рэзкую крытыку інтэлігенцыі, цэркваў і нават асобных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

2
bane / Адказаць
19.04.2019 / 12:37
Д'ябл баіцца Крыжоў !
3
Чорны Война / Адказаць
19.04.2019 / 12:43
Ёсць адна ў нас большая праблема - гэта ты.
2
алексей79 / Адказаць
19.04.2019 / 13:03
так вот гражданское общество и пошевелилось и поставило кресты. а по твоей указивке их снесли.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру