Падчас паслання народу і парламенту Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае намеру мяняць Канстытуцыю і пераносіць прэзідэнцкія выбары на гэты год. «Прэзідэнцкія выбары пройдуць у 2020 годзе», — падкрэсліў ён.
Разам з тым кіраўнік краіны прапанаваў правесці парламенцкія выбары ўвосень 2019 года.
«Ёсць такая добрая дата — 7 лістапада», — сказаў ён.
Наступны парламент будзе распрацоўваць папраўкі ў Канстытуцыю, дадаў Лукашэнка.