19.04.2019 / 13:19

На Астравеччыне ледзь не згарэла вёска ад спальвання сухой травы ФОТА 2

Чатыры гаспадарчыя пабудовы, дом і сухая расліна на амаль 15 гектарах зямлі згарэлі 18 красавіка ў вёсцы Шатэрнікі Гервяцкага сельсавета, піша «Астравецкая праўда»

Паведамленне пра пажар паступіла ў 19:17. Жыхарка Літвы, якая час ад часу прыязджае ў Шатэрнікі дапамагаць састарэлай маці, выйшла на вуліцу і ўбачыла дым на супрацьлеглым баку вёскі — гарэў нежылы дом.

З жыхароў у вёсцы — усяго некалькі чалавек, таму змагацца з пажарам было немагчыма. Да прыезду ратавальнікаў, акрамя дома, гарэлі і сухія расліны, па якім агонь перакінуўся на суседнія гаспадарчыя пабудовы, ствараючы пагрозу ўсім Шатэрнікам.

— Трагедыі атрымалася пазбегнуць толькі дзякуючы таму, што да тушэння падключыліся Астравецкі лясгас і КСУП «Гервяты», якія своечасова накіравалі на дапамогу сваю тэхніку для падвозу вады, — расказаў інспектар РАНС Аляксандр Сачак.

Прычыну пажару высвятляюць.

0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
19.04.2019 / 13:34
Ледзь не лiчыцца :) Колькi можна гаварыць, што траву выпальваць нельга!!!
0
Inger / Адказаць
20.04.2019 / 08:31
"Прычыну пажару высвятляюць."   Dyk NN ūžo vys'vietlila - ad spal'vannia suchoj travy! Nie, kab bližej da aesu paspal'vac'...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру