19.04.2019 / 14:22

Лукашэнка анансаваў аслабленне паўнамоцтваў прэзідэнта перад перадачай улады 15

Прапановы па карэкціроўцы Канстытуцыі рыхтуе Канстытуцыйны суд, ёсць даручэнне падключыць да гэтага працэсу навукоўцаў і прадстаўнікоў грамадскасці, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім Пасланні народу і парламенту.

Пры гэтым, мяркуе ён, пакуль рана казаць аб канкрэтных варыянтах, няма нават распрацаванай канцэпцыі.

«Мне задаюць пытанне: ці хацеў бы пакінуць гэтую Канстытуцыю свайму пераемніку? Я сумленна і шчыра кажу: Не, я б не хацеў. Ды мы і этап той ужо прайшлі, калі патрэбна была моцная ўлада, такая, як у нас ёсць. Трэба не ўладай дзяліцца, трэба нагружаць уладнымі паўнамоцтвамі іншыя структуры і галіны ўлады», — сказаў Лукашэнка.

«Кіраўнік дзяржавы павінен быць кіраўніком дзяржавы, ён не павінен так шмат матацца па палях і фермах. Я нядаўна папракнуў урад: людзі не бачаць вас там, на фермах, на палях. Трэба ісці туды, займацца сваімі функцыямі. І гэта не толькі таму, што яны нядобрыя. У нас сістэма так выбудаваная», — прызнаў ён, дадаўшы, што «прыйшоў час на гэта паглядзець».

Лукашэнка запэўніў, што не будзе спрабаваць зрабіць так, што «Лукашэнка быццам сышоў, але не сышоў». «Гэтага ў краіне не будзе! Я вам дакладна абяцаю», — заявіў ён.

<###dynamic-0###>

nn.by

5
Ў_нескладове / Адказаць
19.04.2019 / 13:53
В правительстве одни кивающие головы, он изменит конституцию, и что нами будут эти болванчики править? Концентрат бездельников и кивателей? Тут только революция может изменить ситуацию.
0
Карсынскi / Адказаць
19.04.2019 / 14:28
"Кiраунiк дзяржавы першым за усе павiнен быць кiраунiком..." Ды не, Саша, тут справа у iншым. Кое хто баiцца за сваю бяспеку,а iнтарэсы дзяржавы збоку. З такiмi паунамоцтвамi як зараз у прэзiдэнта передавать уладу смерцi падобна,а так хоць на пару гадоу у гiсторыi застанецца станоучай особай, але не надоуга.
0
счётчик Гейгера / Адказаць
19.04.2019 / 14:42
«Мне задаюць пытанне: ці хацеў бы пакінуць гэтую Канстытуцыю свайму пераемніку?"

Я не понял, мы что какая-то африканская страна, где один вождь передаёт "булаву" своему наследователю ? Я против! А мы 9 500 000 граждан РБ зачем? Для хорошей жизни бывшему директору отсталого совхоза? Я против. Одно радует: диктатор наконец-то понял ( а может детки подсказали), что если не реализует операцию "преемник" , получит смену власти через революцию и думаю на него повлияла избирательная кампания на Украине.. Когда всё бывшие " друзья" либо ушли в мир иной или отсранены от управления Государством.
Поэтому и начинает что-то "комбинировать" и уверен что всё у него получится.

Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру