Пра гэта паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына паводле вынікаў паслання Лукашэнкі народу і парламенту, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы ў пасланні сказаў, што добрым перыядам для правядзення гэтых выбараў з'яўляецца 7 лістапада. «Я ўжо прыкінуў, што гэта чацвер, а ў нас звычайна ў нядзелю (выбары), а наогул трэба паглядзець, наколькі гэта адпавядае працоўнаму заканадаўству і ці магчыма гэта ў святочныя дні, а не толькі ў выходныя».

«Я думаю, думка цікавая», — адзначыла Лідзія Ярмошына. Яна таксама звярнула ўвагу, што, безумоўна, выбарчая кампанія пройдзе ў адпаведнасці з дзеючым выбарчым заканадаўствам.

Прэзідэнцкія выбары, як і падкрэсліваў кіраўнік дзяржавы ў пасланні, пройдуць у адпаведнасці з Канстытуцыяй. «А патрабаванні Канстытуцыі - гэта не пазней за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў, гэта значыць не пазней за 30 жніўня 2020 года», — сказала Лідзія Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0