19.04.2019 / 14:54

Старшыню сельсавета, што прапаў у Воранаўскім раёне, знайшлі: ён мёртвы 5

Фота Гродзенскай міліцыі

Знойдзена цела мужчыны, які 16 красавіка з'ехаў на службовым аўтамабілі і знік, паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Цела 61-гадовага жыхара Воранаўскага раёна, старшыні сельсавета, выяўлена ў лесе непадалёк ад вёскі Бастуны. Побач знаходзіўся і яго службовы аўтамабіль.

«Крымінальная версія не разглядаецца», - адзначылі ў прэс-службе УУС.

Як паведамлялася, мужчына знік 16 красавіка. Вядома, што ён да 11.30 гэтага дня знаходзіўся на працоўным месцы ў аграгарадку Жырмуны, пасля сеў у службовы ВАЗ-2107 белага колеру і з'ехаў. Мабільны тэлефон зніклага быў недаступны.

3
Вецер валос. / Адказаць
19.04.2019 / 15:23
Была сустрэча з кімсьці.
5
БРСМ / Адказаць
19.04.2019 / 15:31
Павесіўся? У нашай краіне сярод дзяржслужачых гэта здараецца нярэдка...
28
даведка / Адказаць
19.04.2019 / 16:20
Судя по крайне лаконичному комментарию милиции и положению автомобиля, мог замутить в лесополосе с молодухой... Из-за чего не выдержало сердце.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру