19.04.2019 / 15:26

Дактары паставілі дыягназ Дзмітрыю Быкаву 4

У пісьменніка і журналіста Дзмітрыя Быкава дыягнаставалі інфаркт галаўнога мозгу. Пра гэта паведаміла ТАСС са спасылкай на дактароў уфімскай бальніцы, у якой ён знаходзіўся да транспарціроўкі ў Маскву.

Па словах суразмоўцы агенцтва, дыягназ быў пацверджаны пасля таго, як Быкаву зрабілі камп'ютарную тамаграфію. Першапачаткова медыкі падазравалі, што ў яго парушэнне мазгавога кровазвароту, але гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

У сваю чаргу, выдавец «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў абверг інфармацыю пра дыягназ Быкава. «Хлусня поўная, проста лажа», — сказаў ён. Галоўны рэдактар ​​радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў таксама заявіў, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

0
Frai / Адказаць
19.04.2019 / 16:35
Дмитрий Львович, держитесь!!!
25
Szcz / Адказаць
19.04.2019 / 16:48
Проклятый путинский режим лечит своего оппонента, даже врачей из Москвы отправили.
2
Зміцер Хіцер / Адказаць
19.04.2019 / 17:52
Інфаркт галаўнога мозгу і ёсць парушэннем мазгавога кровазвароту.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру