Дзейны кіраўнік Украіны і кандыдат у прэзідэнты Пятро Парашэнка заявіў, што кожны яго прыхільнік мае да 21 красавіка пераканаць прагаласаваць за яго прыхільнікаў Уладзіміра Зяленскага, паведамляе Украінская праўда.
Пра гэта ён сказаў, выступаючы на Майдане Незалежнасці, дзе праходзіць акцыя «Абарані Украіну».
Перад гэтым ён доўга распавядаў пра пагрозу для Украіны з боку Расіі і немагчымасць Зяленскага абараніць нацыянальныя інтарэсы.
Паводле яго слоў, Пуцін марыць пра хаос і нестабільнасць пасля прэзідэнцкіх выбараў, а таксама аб фарміраванні новай большасці ва ўкраінскім парламенце, якая дасць «па тармазах» на шляху Украіны ў ЕС і НАТА